16 мая ў рамках адзінага дня інфарміравання адбылася сустрэча работнікаў ААТ "Карэліцкая сельгастэхніка" з дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу Жуком Фёдарам Мікалаевічам, дырэктарам ААТ "Карэлічы-Лён".
Ф.М. Жук выступіў перад прысутнымі з дакладам па тэме "Ключавыя аспекты выступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі на засяданні VII Усебеларускага народнага сходу".
Фёдар Мікалаевіч падзяліўся ўражаннямі, расказаў, як праходзіў VII Усябеларускі народны сход, адзначыў высокі ўзровень арганізацыі і правядзення мерапрыемства.
Выступоўца акцэнтаваў увагу на словах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што “нягледзячы на санкцыі, уведзеныя супраць нашай краіны, Беларусь – сацыяльна развітая дзяржава, якая здолела пераарыентаваць работу прадпрыемстваў, знайсці новыя рынкі збыту і далей развівацца, незалежна ад іншых дзяржаў.”
“Кожны беларус, незалежна ад занятку і месца працы, павінен сумленна выконваць сваю работу, імкнуцца да развіцця, да паляпшэння сваіх рэзультатаў. І тады наша краіна зможа далей ісці шляхам развіцця і мірнага стварэння”, – падкрэсліў А.Р.Лукашэнка ў сваёй прамове.
В.М.Жук адказаў на шматлікія пытанні прысутных.