Евгений Чичкан встретился с коллективом ОАО «Кореличская сельхозтехника»

На Карэліччыне працягваецца работа па знаёмству грамадзян з асаблівасцямі выбарчай кампаніі, якая адбудзецца 25 лютага 2024 г. Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан сустрэўся з калектывам ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”, дзе расказаў пра навацыі.

У ходзе гутаркі Яўген Мікалаевіч звярнуў увагу на тое, што ўдзел у галасаванні дае грамадзянам упэўненасць у заўтрашнім дні. Упершыню ў гісторыі нашай краіны будзе праведзены адзіны дзень галасавання, у які будуць абраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Намеснік старшыні райвыканкама заклікаў прысутных зрабіць свой асэнсаваны выбар, ад якога будзе залежаць жыццё рэгіёна і краіны ў наступныя гады:

— Дэпутат павінен быць пасрэднікам паміж народам і ўладай, даносіць да кіраўнікоў праблемы, якія хвалююць насельніцтва. Неабходна выбраць таго дэпутата, якому грамадзяне будуць давяраць. Кожны голас будзе важным.